Алабай у Наваполацку ўкусіў хлопчыка, які стукнуў яго палкай

Алабай у Наваполацку ўкусіў хлопчыка, які стукнуў яго палкай

Увечары 11 верасня ў Наваполацку чатырохгадовага хлопчыка ўкусіў сабака, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале. 

Хлопчык быў з бацькамі ў гасцях. З сабой яны прывялі сабаку пароды алабай. Дзіця стукнула палкай сабаку, які ляжаў каля дома. У адказ той яго ўкусіў.

Бацька адвёз дзіця ў лякарню. Хлопчыка шпіталізавалі, яго жыццю і здароўю цяпер нічога не пагражае.

Наваполацкі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце. 

Бацька хлопчыка распавёў, што сабака ў іх ужо больш за 5 гадоў, але такіх выпадкаў раней не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі