У Беларусь прыйдзе адліга
Як мінімум некалькі дзён тэмпература будзе вышэй за нуль
У апошняй дэкадзе студзеня ў Беларусі прыйдзе адліга. Мяркуючы па дадзеных сіноптыкаў, ужо з аўторка 23 студзеня ў многіх рэгіёнах краіны будзе плюсавая тэмпература днём. Чакаецца +1...+3, па начах — каля нуля. Такое надвор'е пратрымаецца да канца тыдня, пасля чаго зноў прыйдуць мінусавыя тэмпературы, але моцныя халады пакуль не прагназуюцца.
Цёплае паветра будзе паступаць у Беларусь з Заходняй Еўропы. У суседняй Польшчы ў гэтыя ж дні месцамі чакаецца да +10, сіноптыкі кажуць пра "глыбокую адлігу" — гэта значыць у кароткатэрміновай перспектыве маразоў не будзе.
Але гэта не значыць, што надвор'е будзе такім да канца зімы. Метэаролагі ўжо папярэджвалі пра разбурэннe палярнага віхру, праз што ў Паўночным паўшар'і могуць ударыць моцныя маразы ў лютым ці сакавіку. Аднак гэта не стоадсоткавы прагноз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.