Ледзяны дождж у Германіі адмяніў сотні авіярэйсаў, на дарогах — заторы

Ледзяны дождж у Германіі

Ледзяны дождж у Германіі / picture alliance

Снегапады і ледзяны дождж (абліваха) сталі прычынай транспартнага калапсу на захадзе і поўдні Германіі, перадае DW.

Праз стыхію сотнямі адмяняюць авіярэйсы: у Франкфурце-на-Майне скасавалі 570 з 1047 запланаваных вылетаў, у Мюнхене — 250 з 650. Пра перабоі ў руху цягнікоў паміж Франкфуртам і Кёльнам паведамляе чыгуначная кампанія Deutsche Bahn.

Разгул стыхіі прывёў да шматлікіх аварый і затораў на аўтабанах у федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. У Саарбрукене абліваха паралізавала цэнтр горада.

Паводле прагнозаў нямецкіх сіноптыкаў, у некаторых раёнах Германіі можа выпасці да 30 літраў ападкаў на квадратны метр.

Ледзяны дождж у Германіі адмяніў сотні авіярэйсаў, на дарогах — заторы
Ледзяны дождж у Германіі / picture alliance
Ледзяны дождж у Германіі адмяніў сотні авіярэйсаў, на дарогах — заторы
Ледзяны дождж у Германіі / picture alliance
Ледзяны дождж у Германіі адмяніў сотні авіярэйсаў, на дарогах — заторы
Ледзяны дождж у Германіі / picture alliance

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі