Фабрыка "Камунарка" "пастарэла" на 26 гадоў

У мінскай цукерачнай фабрыкі "Камунарка" - новая дата заснавання. У архіўных запісах знайшліся звесткі, што першыя кандытарскія вырабы сталі выпускаць у Мінску ў 1905 годзе. Пра гэта 8 чэрвеня паведаміла дырэктарка фабрыкі Наталля Кот. Кот: "Мы паднялі архіўныя даведкі і знайшлі, што сёлета нам 105 гадоў. У 1905 годзе была кандытарская фабрыка "Жоржыя", якая знаходзілася ў Мінску. Таму вытокі адтуль ідуць".

Да гэтага моманту афіцыйным днём нараджэння прадпрыемства лічылася 1 траўня 1931 года. Менавіта тады быў адкрыты першы корпус новай механізаванай фабрыкі. З гэтага моманту на прадукцыі "Камунаркі" датай заснавання прадпрыемства будзе значыцца 1905 год. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі