“Фацінскі маньяк” з Магілёва будзе сядзець у калоніі пажыццёва
Сёння Магілёўскі абласны суд вынес вырак гэтак званаму “фацінскаму маньяку”, паведамляе Белдзяржтэлерадыёкампанія. У канцы сакавіка мінулага года ў адным з мікрараёнаў абласнога цэнтра з розніцай у колькі дзён былі знойдзены расчлянёныя целы дзвюх жанчынаў. Меней чым праз месяц падазраванага затрымалі. 40-гадовы беспрацоўны магілеўчанін сваю віну прызнаў. Матывам злачынства, як ён патлумачыў, стала сварка ў часе застолля.