Фактчэкінг: колькі на самай справе праглядаў у фільма "Сляды на вадзе"?

Фактчэкінг: колькі на самай справе праглядаў у фільма "Сляды на вадзе"?

Генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Ігар Поршнеў у нядаўнім інтэрв'ю БЕЛТА заявіў, што фільм "Сляды на вадзе" за чатыры месяцы ў інтэрнэце прагледзела каля 5 млн гледачоў.

Еўрарадыё вырашыла праверыць, наколькі гэтая лічба рэальная.

На Youtube агульная колькасць з розных крыніц — каля 550 тысяч праглядаў.

На разнастайных torrent-трэкерах — каля 10 тысяч запамповак.

Аднакласнікі: каля 90 тысяч праглядаў.

ВК: каля 20 тысяч праглядаў.

На разнастайных сайтах, дзе ёсць гэты фільм: яшчэ каля 40 тысяч праглядаў.

У сукупнасці атрымліваецца лічба ў 7-8 разоў меншая, чым агучаная. Цікава, дзе дырэктар "Беларусьфільма" ўбачыў 5 мільёнаў праглядаў ці хто яму пра іх распавёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі