У Малі знішчылі калону ПВК "Вагнер" — загінуў камандзір і дзясяткі наймітаў
![Паўстанцы разбілі калону "вагнераўцаў" у Малі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/photo_2024-07-28_10-54-15.jpg.webp?itok=DUPnwgQI)
Паўстанцы разбілі калону "вагнераўцаў" у Малі / Тэлеграм
У Малі трапіла ў засаду калона ПВК "Вагнер". Паўстанцы распаўсюджваюць відэа з дзясяткамі трупаў і заяўляюць, што гатовыя перадаць палонных Украіне — "як знак падтрымкі і салідарнасці".
Расійскія вайсковыя паблікі пішуць, што ў знішчанай калоне "вагнераўцаў" знаходзіўся іх дзеючы камандзір Антон Елізараў — і што ён загінуў. Ва Украіне найміт камандваў захопам горада Саледар.
Таксама паведамляюць пра гібіель прапагандыста, які адміністраваў тг-канал GREY ZONE на паўмільёна падпісчыкаў.
У грамадзянскай вайне ў Малі рэшткі ПВК "Вагнер" падтрымліваюць урад краіны, які прыйшоў да ўлады пасля перавароту. Абарона такіх рэжымаў — "паслуга", якую Расія аказвае наўзамен за доступ да карысных выкапняў і іншыя выгоды. "Вагнераўцам" супрацьстаяць паўстанцы-туарэгі CSP-DPA.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.