Фанаты ФК "Дынама-Мінск": усе банэры і атрыбутыка будуць па-беларуску
Уся атрыбутыка і банэры цяпер будуць вырабляцца па-беларуску. З такой заявай выступілі фанаты футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Таксама супольнасць забараніла сваім удзельнікам выкарыстанне любой сімволікі з камуністычнымі выявамі і савецкім падтэкстам.
Дынамаўскія фанаты абвясцілі байкот усіх матчаў клуба на тэрыторыі Беларусі — праз палітычную сітуацыю ў краіне. Пры гэтым яны падкрэслілі, што хадзіць на звычайную, не "фанацкую", трыбуну на гульні таксама не дазваляецца.
Фан-клуб "Дынама" разарваў саюз з фанатамі маскоўскага ЦСКА, заявіў, што фанаты кіеўскага "Дынама" больш не з'яўляюцца ворагамі, і пастанавіў спыніць любыя бойкі з апанентамі ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.