Фанаты ФК "Дынама-Брэст" абвясцілі байкот матчам каманды

Фанаты ФК "Дынама-Брэст" абвясцілі байкот матчам каманды

Фанаты футбольнага клуба "Дынама-Брэст" у новым сезоне будуць байкатаваць матчы каманды.

"Вярнуцца на сектар у цяперашніх умовах мы не можам. Лічым, што гэта будзе блюзнерствам у дачыненні рэпрэсаваных за апошнія паўгода паводле прыцягнутых за вушы нагодаў хлопцаў з нашага ды іншых фан-рухаў краіны.

Нашыя думкі — з загінулымі ды пацярпелымі за сваю пазіцыю чальцамі грамадзянскай супольнасці ды іх сем'ямі", — гаворыцца ў заяве фанацкага руху.

У 2019 годзе брэсцкае "Дынама" стала чэмпіёнам Беларусі.

Новы чэмпіянат краіны па футболе пачнецца 12 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі