Фанаты "Кубані" пагражаюць акцыямі пратэсту пры адстаўцы Ганчарэнкі
Праўда, яны не вераць, што іх меркаванне паўплывае на рашэнне кіраўніцтва клуба.
З серады ходзяць чуткі пра адстаўку Віктара Ганчарэнкі з пасады галоўнага трэнера краснадарскага футбольнага клуба "Кубань". Паведамляецца, быццам яго павінен замяніць іншы беларускі спецыяліст — Леанід Кучук.
Кіраўніцтва клуба спярша заяўляла, што Ганчарэнка застаецца галоўным трэнерам, а потым — што сітуацыя высветліцца ў чацвер, 13 лістапада.
Тым часам прадстаўнік фанацкага аб'яднання "Кубані" "Трыбуна Поўдзень" кажа, што фанатам не зразумелая пазіцыя кіраўніцтва клуба. "Ці правядуць фанаты "Кубані" акцыі пратэсту ў выпадку адстаўкі Ганчарэнкі? Думаю, вельмі верагодна", — цытуе яго словы сайт by.tribuna.com са спасылкай на расійскія СМІ.
Аднак у той жа час фанаты разумеюць, што кіраўніцтва клуба ў гэтай сітуацыі наўрад ці прыме да ўвагі іх меркаванне.
Віктара Ганчарэнку адпраўляюць у адстаўку
Фота — eurosport.ru