Пачаліся беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні
Сумесныя беларуска-кітайскія вучэнні
На палігоне "Брэсцкі" пачалася сумесная антытэрарыстычная трэніроўка вайскоўцаў Беларусі і Кітая "Атакуючы Сокал", паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Падчас гэтых вучэнняў вайскоўцы абедзвюх краін будуць адпрацоўваць начное дэсантаванне, пераадоленне водных перашкод, дзеянні ў населеным пункце.
"Пры гэтым падраздзяленні на асобных этапах будуць зводныя, не будзе асобна кітайскага падраздзялення ці асобна беларускага — яны будуць дзейнічаць сумесна", — пракаментаваў вучэнні камандуючы сіламі спецаперацый Узброеных Сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.