Фермер вырасціў на полі пшаніцы слова “HELP” (фота)
Фермер Жак Фартэн вырасціў на полі пшаніцы слова “HELP” (“дапамажыце”). Гэты выпадак адбыўся ў Францыі. Памер поля 100 на 48 метраў, яго добра відаць з самалёта, піша сайт lepoint.fr.
Па словах Фартэна, на яго полі — “калектыўны сігнал SOS” ад імя усіх фермераў. У апошнія чатыры гады было кепскае надвор’е і працаўнікі сельскай гаспадаркі апынуліся ў цяжкім становішчы, у іх ужо проста няма сілаў змагацца далей.
Фота: AFP