FIFA апублікавала першы рэйтынг футбольных зборных у 2018 годзе
FIFA апублікавала першы рэйтынг футбольных зборных у 2018 годзе. Зборная Беларусі апусцілася ў ім на адзін радок — на 93-е месца, у яе 372 ачкі. Дарэчы, 93-ці радок у рэйтынгу дружына Ігара Крывушэнкі дзеліць са зборнай Габона, якая мае столькі ж ачкоў.
У першай дзясятцы зменаў не адбылося: Германія (1602), Бразілія (1483), Партугалія (1358), Аргентына (1348), Бельгія (1325), Іспанія (1231), Польшча (1209), Швейцарыя (1190), Францыя (1183) і Чылі (1147 ачкоў).
Фота: fifa.com