ФІФА звольніла свайго генсека Жэрома Вальке

ФІФА звольніла свайго генсека Жэрома Вальке

Жэром Вальке звольнены з пасады генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі футболу. На мінулым тыдні следчы камітэт аддзела камітэта па этыцы ФІФА рэкамендаваў адхіліць Вальке ад працы ў галіне футбола тэрмінам на дзевяць гадоў. У верасні 2015 года Вальке ўжо адхілялі ад такой дзейнасці на 90 дзён, а 6 студзеня гэты тэрмін быў падоўжаны яшчэ на 45 дзён.
 
Летась увосень ФІФА стала вядома пра магчымую спрычыннасць Вальке да продажу квіткоў на матчы Чэмпіянату свету па футболе ў Бразіліі па вельмі завышаных коштах.

Апроч таго, улады ЗША падазраюць, што ў 2008 годзе Вальке мог перавесці 10 мільёнаў долараў з рахункаў арганізацыі на рахункі былога віцэ-прэзідэнта ФІФА Джэка Уорнэра, якога таксама абвінавачваюць у карупцыі.

Вальке абвяргае абвінавачанні ў спрычыннасці да нелегальных схемах продажаў квіткоў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі