Фігурантам справы "Прэс-клуба" працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Фігурантам справы "Прэс-клуба" працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Тэрмін утрымання пад вартай супрацоўнікаў "Прэс-клуба" Юліі і Пятра Слуцкіх, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага і Ксеніі Луцкінай працягнулі яшчэ на два месяцы — да 23 чэрвеня, паведамляе тг-канал @pressclubbelarus.

Справу "Прэс-клуба" ў канцы 2020-га года пачаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі, пасля яе перадалі ў СК.

Заснавальніцу "Прэс-клуба" Юлію Слуцкую вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. Шарко, Альшэўскага, Слуцкага і Луцкіну вінавацяць у саўдзеле. Ім выставілі абвінавачванні.

Супрацоўнікі "Прэс-клуба" за кратамі ўжо 4 месяцы. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Як піша ў Facebook дачка заснавальніцы Прэс-клуба Юліі Слуцкай Аляксандра Слуцкая, вынікаў падатковай праверкі няма: "Нібыта ўрон, які налічылі яшчэ ў самым пачатку, даўно пагашаны намі, сваякамі. Следчых дзеянняў... не праводзіцца. Яны проста сядзяць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі