Фільм пра беларускія пратэсты ўвайшоў у лонг-ліст расійскай кінапрэміі "Ніка"
У 11 намінацыях Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі Расіі "Ніка" заяўлены мастацкі фільм "Minsk", які распавядае пра беларускія пратэсты, піша reform.by.
Аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам расійска-эстонскай карціны стаў Барыс Гуц. Здымкі фільма адбываліся ў Эстоніі. Паводле сюжэту, маладая пара уначы выходзіць з дома і аказваецца ў гушчы мірных пратэстаў пасля выбараў 2020 года.
Рэжысёр падкрэслівае, што карціна знятая адным кадрам, без мантажных склеек.
За перамогу стужка будзе змагацца з 46 іншымі канкурэнтамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.