Фільм пра пратэсты ў Беларусі стаў пераможцам Варшаўскага кінафестывалю
![Фільм пра пратэсты ў Беларусі стаў пераможцам Варшаўскага кінафестывалю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/get_img_11.jpg.webp?itok=z6Kr7idx)
Дакументальны фільм пра пратэсты ў Беларусі стаў пераможцам 37-га Варшаўскага кінафестывалю. "Калі кветкі не маўчаць" зняў беларускі рэжысёр Андрэй Куціла.
Фільм распавядае пра драматычныя падзеі 2020-га ў Беларусі праз гісторыі сем'яў, якія іх перажылі. Для Андрэя Куцілы гэта і асабісты боль — у жніўні мінулага года на Акрэсціна трапіла яго сястра.
Андрэю Куціле 38 гадоў. Рэжысёр-дакументаліст зняў такія фільмы як "Summa", "Цар гары", "Стрыптыз і вайна". Працы Куцілы былі ўганараваныя на міжнародных фестывалях і раней.
![Фільм пра пратэсты ў Беларусі стаў пераможцам Варшаўскага кінафестывалю](/sites/default/files/paragraphs/image/afiszagdy-kwiaty-nie-milcza-dir-kutsila-570x570.jpeg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.