Фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС прызначаны на студзень 2020 года

Фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС прызначаны на студзень 2020 года

Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца на студзень 2020 года. Такую дату назваў генеральны дырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў, перадае БЕЛТА.

Пасля фізічнага пуску на станцыі запланаваныя іншыя аперацыі, уключэнне ў сетку, дадаў ён.

Канкрэтная дата запуску будзе залежаць ад тэрмінаў прывозу ядзернага паліва. Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч. "Мы не гонімся любой цаной (за тэрмінамі фізпуску. — БЕЛТА). Бяспека перш за ўсё, і пераскокваць праз нейкія этапы, каб дагадзіць чаканням каго б там ні было, мы не можам", — патлумачыў чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі