ФК БАТЭ назваў імя новага галоўнага трэнера
Новым галоўным трэнерам БАТЭ з 22 верасня стаў Аляксандр Лісоўскі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце барысаўскага футбольнага клуба.
45-гадовы спецыяліст працуе ў камандзе з кастрычніка 2013 года. Ён быў у штабах Аляксандра Ермаковіча і Аляксея Багі.
Папярэднік Лісоўскага Кірыл Альшэўскі займаў пасаду галоўнага трэнера каманды са студзеня 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.