ФК “Гомель” аформіў два хэт-трыкі за адзін матч

ФК “Гомель” аформіў два хэт-трыкі за адзін матч

Футбольны клуб “Гомель” у матчы 2 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі ўшчэнт разграміў “Слуцк”. Матч прайшоў 6 красавіка на полі случчанаў і скончыўся з лікам 0:6. Адметнасць гульні яшчэ ў тым, што пераможцы аформілі адразу два хэт-трыкі: адзначыліся Руслан Болаў і Віталь Квашук.

Таксама ўчора згулялі “Тарпеда” (Мінск) і “Іслач” — 1:0, “Нёман” — “Шахцёр” — 0:3, “Энергетык-БДУ” — БАТЭ — 0:4.

Раней, 5 красавіка адбыліся матчы 2 тура з такімі вынікамі: “Гарадзея” — “Віцебск” — 1:1, “Мінск” — “Дынама” (Мінск) — 0:0.

Сёння тур завяршыцца матчамі “Славія” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Дынама” (Брэст) — “Дняпро”.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі