ФК “Крумкачы”: Мы будзем падтрымліваць Дыбаля, пакуль яго віну не дакажуць

ФК “Крумкачы”: Мы будзем падтрымліваць Дыбаля, пакуль яго віну не дакажуць

Футбольны клуб “Крумкачы” выступіў з афіцыйнай заявай наконт затрымання свайго гульца Алега Дыбаля, які праходзіць па справе аб незаконным абароце наркотыкаў.

“Футбольны клуб “Крумкачы” заўсёды негатыўна ставіцца да любых формаў супрацьпраўных дзеянняў. Клуб гатовы да супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі, калі гэта будзе трэба. Аднак да той пары, пакуль віна не будзе даказаная, мы не можам казаць пра ўдзел Алега Дыбаля ў тым ці іншым правапарушэнні, а клуб будзе чыніць падтрымку футбалісту”, — сказана ў афіцыйным звароце.

Як паведамлялася раней, паўабаронцу “варонаў” Алега Дыбаля затрымалі 9 кастрычніка. Падчас вобшуку ў яго дома знайшлі 40 гр небяспечнага рэчыва альфа-PVP. На футбаліста завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт.328 КК РБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі