Фота: Цэслер прыдумаў новую форму для беларускай міліцыі
Дызайнер Уладзімір Цэслер прыдумаў новую форму для беларускай міліцыі. Гэта ружовая майка за надпісам "Militsiya". Надпіс стылізаваны пад брэнд жаночай бялізны "Мілавіца". Фотаздымак абнародаваны ў Фэйсбуку мастака.