Фота дня: як выглядае Сусвет праз касмічны тэлескоп James Webb

На здымку намалявана скапленне галактык SMACS 0723, якім яно было 4,6 млрд гадоў таму / NASA
На здымку намалявана скапленне галактык SMACS 0723, якім яно было 4,6 млрд гадоў таму / NASA

NASA апублікавала першы поўнакаляровы фотаздымак нашага Сусвету, зроблены касмічным тэлескопам James Webb.

У NASA заяўляюць, што на здымку намалявана скапленне галактык SMACS 0723, якім яно было 4,6 мільярдаў гадоў таму. Аб'яднаная маса гэтага галактычнага скаплення дзейнічае як гравітацыйная лінза, якая значна павялічвае галактыкі, што знаходзяцца за ёй.

"Тысячы галактык, уключаючы самыя цьмяныя аб'екты, якія калі-небудзь назіраліся ў інфрачырвоным дыяпазоне, упершыню з'явіліся ў полі зроку Уэба. Гэты кавалачак вялізнага сусвету пакрывае ўчастак неба памерам прыкладна з пясчынку, якую нехта на зямлі трымае на адлегласці выцягнутай рукі", — паэтычна апісваюць фота навукоўцы.

Гэта адно з першых поўнакаляровых фота, перададзеных тэлескопам. Яго прадставіў свету асабіста Джо Байдэн і адміністратар NASA Біл Нэльсан падчас прамой трансляцыі з Белага дома.

Тэлескоп James Webb быў запушчаны ў снежні 2021 года на змену тэлескопу Hubble. Гэта самы вялікі і магутны тэлескоп, запушчаны калі-небудзь у космас. З яго дапамогай навукоўцы могуць даследаваць фазы развіцця космасу. Першы здымак тэлескоп даслаў на Зямлю ў лютым знаходзячыся за 1,5 мільёна кіламетраў ад Зямлі. Тады апарату ўдалося зрабіць здымак сонцападобнай зоркі HD 84406.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі