Фота прэзідэнта Польшчы рагачоўская міліцыя прызнала "прапагандай экстрэмізму"

Анджэй Дуда на фоне бел-чырвона-белага сцяга / Анджей Дуда на фоне бело-красно-белого флага / фота з сайта "Рагачоў анлайн"

Анджэй Дуда на фоне бел-чырвона-белага сцяга / фота з сайта "Рагачоў анлайн"

На рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча склалі пратакол за "прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці". Такой прапагандай мясцовая міліцыя прызнала фота польскага прэзідэнта Анджэя Дуды на фоне бел-чырвона-белага сцяга, перадае Радыё "Свабода".

Дашкевіч ужо год жыве ў Польшчы, але рагачоўская міліцыя па-ранейшаму складае на яго пратаколы. Цяпер "экстрэмізм" знайшлі ў артыкулах, якія ён размяшчаў на сайце "Рагачоў анлайн". Адзін з гэтых артыкулаў Дашкевіч праілюстраваў здымкам Дуды.

"Перад гэтым пратаколам правялі "агляд жытла", шукалі тэхніку. Нічога не знайшлі. Дапытвалі сваякоў: дзе менавіта я жыву, хто яшчэ працуе на сайт "Рагачоў анлайн". Хадзілі не толькі да маіх сваякоў і сяброў, але і да прадпрымальнікаў, якія да 2020 года давалі рэкламу на нашым сайце", — распавядае актывіст.

Дашкевіч не разумее, як прэзідэнт Польшчы можа "прапагандаваць экстрэмісцкую дзейнасць". Актывіст мяркуе, што на яго ціснуць "з падачы мясцовага ідэолага Наталлі Прус", якая пісала на яго скаргі ў пракуратуру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі