Фотафакт: гімнастка Меліта Станюта атрымала званне "заслужаны майстар спорту"
Беларуская спартсменка, лідарка зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Меліта Станюта атрымала званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь". Пра гэта стала вядома ў чацвер, 8 кастрычніка. Ганаровае званне Станюце прысвоіў кіраўнік дзяржавы.
Меліце Станюце 21 год. Яна — шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы.
Фота: Facebook, president.gov.by