Лукашэнка запрасіў у Беларусь дыктатара з М'янмы

Мін Аўн Хлайн

Мін Аўн Хлайн / BBC / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка запрасіў прэм'ер-міністра М'янмы Мін Аўн Хлайна наведаць Беларусь. Запрашэнне прагучала ў віншаванні з нагоды 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж краінамі.

Лукашэнка адзначыў, што за гады супрацоўніцтва Беларусь і М'янма заклалі трывалую аснову для развіцця адносін у розных сферах і выказаў упэўненасць, што сумесныя намаганні дапамогуць рэалізаваць патэнцыял супрацоўніцтва. Ён таксама выказаў гатоўнасць сустрэць Мін Аўн Хлайна ў Беларусі для абмеркавання двухбаковага парадку дня і планаў на будучыню.

Прэм'ер М'янмы, у сваю чаргу, падкрэсліў умацаванне сувязяў паміж краінамі ў абароне, дыпламатыі і адукацыі, адзначыўшы важнасць далейшага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.

Мін Аўн Хлайн з 2011 года быў галоўнакамандуючым узброеных сіл М'янмы. Ён прыйшоў да ўлады ў выніку паспяховага ваеннага перавароту 1 лютага 2021 года, падчас якога быў зрынуты абраны ўрад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі