Фотафакт: Каля КДБ сталі разбіраць плітку
На праспекце Незалежнасці каля будынка КДБ рабочыя сталі разбіраць пашкоджаную плітку. На дарозе створаныя некалькі такіх ямаў-выбоінаў. Новую плітку на замену пакуль што не прывезлі.
Дарэчы, паводле некаторых заклікаў 25 сакавіка тут павінна прайсці шэсце. Дарэчы, падобная сітуацыя была на Маршы свабоды ў 1999 годзе. Тады каля парку Горкага таксама шэсце выйшла да складзенай пліткі: яе потым кідалі ў вайскоўцаў тэрміновай службы, якія перакрылі праход па мосце праз Свіслач.