Фотафакт: Мінск пад снегам
Сапраўдная зіма паступова адваёўвае свае пазіцыі, пасля таго, як амаль увесь снежань у Беларусі трымалася анамальна цёплае надвор'е. У бліжэйшыя дні чакаецца ўзмацненне маразоў.
Ужо з начы 29 снежня тэмпература паветра апусціцца да мінус 7-14 градусаў. У начныя гадзіны 30-га будзе да 15-17 марозу, а ўдзень — 2-8 градусаў ніжэй за нуль.
Фота: twitter.com