Фотафакт: На захадзе Літвы выпала экстрэмальная колькасць снегу
Экстрэмальныя ўмовы надвор’я склаліся гэтымі днямі ў асобных раёнах Літвы: паводле інфармацыі сіноптыкаў, у рэгіёне Жамойція, размешчаным на захадзе краіны, 25-26 лютага выпала экстрэмальная колькасць снегу. Яго так шмат, што пакінутыя на вуліцы машыны цалкам замяло, а рух на дарогах ускладніўся. Па ацэнках сіноптыкаў, тут выпала да 40 міліметраў снегу.
Моцныя снегапады прынёс скандынаўскі цыклон. Адметна, што ў Віленскім рэгіёне зусім іншае надвор’е — там свеціць сонца, а снегу зусім мала, паведамляе meteo.lt.