Фотафакт: У Мінску дарожны знак пакараў аўтамабіліста-парушальніка

Фотафакт: У Мінску дарожны знак пакараў аўтамабіліста-парушальніка

Кур’ёзнае дарожнае здарэнне адбылося ў Мінску на вуліцы Купрэвіча: дарожны знак “Прыпынак забаронены” паваліўся проста на аўтамабіль Citroen, прыпаркаваны акурат пад гэтым знакам. Сведкі здарэння назвалі гэта “імгненнай кармай”, піша Onliner.by

Зрэшты, прычына здарэння можа быць цалкам празаічнай: знак мог паваліцца ад парыву ветру або яго нехта наўмысна “ўраніў”. Відавочцы кажуць, што знак не “ўкапаны”, а стаіць на падстаўцы і, магчыма, усталяваны па ініцыятыве адміністрацыі бліжэйшага будынка.

На вуліцы Купрэвіча вельмі ўскладнены раз’езд і ў гадзіны пік выехаць заўсёды вельмі складана — даступная толькі адна паласа для тых, хто заязджае на паркоўкі некалькіх будынкаў і мноства ад’язджаючых з працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі