Фотафакт: Украіна і Расія правялі чарговы абмен асуджанымі

Фотафакт: Украіна і Расія правялі чарговы абмен асуджанымі

Украіна і Расія правялі чарговы абмен асуджанымі. На радзіму вярнуліся ўкраінцы Генадзь Афанасьеў і Юрый Салашэнка. З Масквы іх даставілі ў Кіеў на самалёце Ан-26 Нацыянальнай гвардыі Украіны. Іх суправаджалі прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Святаслаў Цаголка і першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка (на здымку), інфармуе УНІАН.

Генадзь Афанасьеў быў асуджаны ў Расіі да сямі гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачанню ў тэрарызме. 73-гадовага Юрыя Салашэнку асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанню ў спробах купіць вырабы для аднаўлення сродкаў Супрацьпаветранай абароны ва Украіне. Іх абмянялі на двух грамадзян Расіі, якія маюць дачыненне да падзеяў у Адэсе 2 траўня 2014 года. Як вядома, тады ў горадзе адбыліся сутыкненні паміж праўкраінскімі і прарасійскімі актывістамі. Загінулі 48 чалавек (пераважна падчас пажару ў Доме прафсаюзаў), пацярпелі каля 300.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі