Фотофакт: як выглядае захоплены УСУ горад Суджа
Суджа, людзі хаваюцца ў падвале
Не менш за 100 чалавек, сярод якіх ёсць дзеці, застаюцца ў захопленым УСУ расійскім горадзе Суджа. Да пачатку баявых дзеянняў у горадзе жыло каля 5 тысяч чалавек. Большасць з іх эвакуяваліся да наступу на горад. Астатнія могуць разлічваць толькі на гуманітарную дапамогу ад Украіны, піша ТСН.
Замежных журналістаў упершыню дапусцілі ў горад 16 жніўня. Вось, як цяпер выглядае горад у Курскай вобласці.
На адным са здымкаў бачны пашкоджаны абстрэламі помнік Уладзіміру Леніну. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры горада. Будынкі за помнікам таксама пашкоджаныя.
Da otto giorni ormai l'esercito ucraino è penetrato in territorio russo. #Zelensky rivendica, #Mosca sostiene di aver fermato le truppe di #Kiyv. Oltre il confine è riuscita ad arrivare la troupe del #Tg1 con la nostra inviata @StefaniaBattis4.
— Tg1 (@Tg1Rai) August 14, 2024
Questo è quello che ha trovato. pic.twitter.com/1vmS5JoIKE
Да 16 жніўня замежныя журналісты не мелі доступу ў Суджу, але маглі разам з украінскімі вайскоўцамі трапіць на захопленую ўкраінскімі войскамі расейскую тэрыторыю.
Адзін з такіх рэпартажаў апублікаваў 14 жніўня італьянскі тэлеканал Tg1 Rai. Карэспандэнтка Стэфані Бацісціні разам з украінскімі вайскоўцамі заехала ў адзін з захопленых населеных пунктаў. На відэа бачныя пашкоджаныя абстрэламі дамы. Журналістка змагла пагутарыць з мясцовымі жыхарамі.
Пасля публікацыі гэтага рэпартажу МЗС РФ выклікаў амбасадара Італіі, каб выказаць ёй "рашучы пратэст" у сувязі з публікацыяй рэпартажу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.