Фотафакт: Захоплены ў палон паранены ўкраінскі пілот
Раніцай 2 траўня ў Славянску ў Данецкай вобласці ўкраінскія сілавікі праводзяць спецаперацыю — штурмуюць пазіцыі баевікоў.
Расійскія СМІ паведамілі пра 2 збітыя ўкраінскія верталёта Мі-24, украінскія крыніцы сцвярджаюць, што збіты адзін верталёт. З'явілася фота параненага ўкраінскага пілота, якога захапілі баевікі. Яго, нібыта, забрала "хуткая", паведаміў журналіст Аляксандр Коц.
РІА "Новости" паведамляе, што пілот сур'ёзна паранены і знаходзіцца ў штабе баевікоў, дзе яму аказваюць меддапамогу.
Фота — instagram.com