Фотарэпартаж з пераможнай гульні "Крумкачоў": футбалісты і заўзятары
Мінскія "Крумкачы" выйшлі ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе. У нядзелю ў апошнім туры першынства першай лігі яны паставілі пераможную кропку, выйгралі ў рашаючым матчы ў свайго канкурэнта — магілёўскага "Дняпра" — 2:0.
Выхад "Крумкачоў" у эліту беларускага футбола стала сенсацыяй. Таму не дзіўна, што на стадыёне спартыўна-аздараўленчага комплексу "Алімпійскі" быў ажыятаж і нямала заўзятараў не патрапілі на перапоўненыя трыбуны.