Фуркад выйграў спрынт, Чапелін заняў 17-е месца
У пятніцу на 5-м этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу прайшоў мужчынскі спрынт на 10 км. Яго выйграў француз Мартэн Фуркад (на здымку) — 22,34,2, без промахаў на двух агнявых рубяжах. Другое месца заняў Юліян Эберхард з Аўстрыі — +18,0, таксама без промахаў. На трэцім месцы Эміл-Хэгле Свендсан з Нарвегіі — +39,7, без промахаў.
Лепшым з беларусаў у спрынце быў Уладзімір Чапелін, у якога 17-е месца сярод 107 удзельнікаў — +1.23,2, адзін промах.
14 студзеня пройдзе жаночы спрынт на 7,5 км, а 15 студзеня — гонкі пераследу.