Футбаліст БАТЭ і зборнай Беларусі фарбаваў плот (відэа)
Футбаліст БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі Станіслаў Драгун фарбаваў плот. З’явіўся відэаролік, у якім гулец заклікае заўзятараў наведаць адборачны матч чэмпіянат свету 2018 года Беларусь — Швецыя, які пройдзе на “Барысаў-Арэне” 3 верасня. Драгун намаляваў на плоце беларускі і шведскі сцягі. У гасцях 25 сакавіка сёлета зборная Беларусі прайграла з лікам 0:4.
Зборная Швецыі — лідар нашай групы А — 13 ачкоў. Столькі ж маюць французы. 10 ачкоў у Нідэрландаў, 9 — у Балгарыі. Беларусы з 5 ачкамі займаюць 5-е месца. На апошнім месцы зборная Люксембурга — 1 ачко. Менавіта з гэтай камандай беларуская зборная згуляе бліжэйшы матч — 31 жніўня ў гасцях.