Футбольная зборная Беларусі прыме каманды Ізраіля і Косава ў Венгрыі
Стадыён у Будапешце / Скрыншот з відэа
Нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе хатнія матчы адбору чэмпіянату Еўропы 2024 года ў Будапешце. Пра дасягнутую дамоўленасць з Венгерскай федэрацыяй футбола паведамляе АБФФ. УЕФА яе ўхваліў.
16 чэрвеня беларусы згуляюць на стадыёне "Ферэнца Сусы" са зборнай Ізраіля, а 19 чэрвеня — са зборнай Косава. Калі б заўзятарам было дазволена прысутнічаць, трыбуны змясцілі б каля 14 тысяч чалавек.
Паводле рашэння УЕФА, беларуская зборная праводзіць хатнія гульні на нейтральнай тэрыторыі і без допуску на трыбуны заўзятараў. Раней матчы праходзілі ў Сербіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.