УЕФА пакуль не абмяркоўваў адхіленне зборнай Беларусі ад адбору Еўра-2024
Ці будуць санкцыі? / pixabay.com
УЕФА пакуль не абмяркоўваў адхіленне зборнай Беларусі ад адбору Еўра-2024. Прынамсі па выніках пасяджэння выканкама 4 красавіка ў Лісабоне пра гэта нічога не паведамляецца.
Як вядома, у сакавіку 104 дэпутаты Еўрапарламента заклікалі прэзідэнта УЕФА Аляксандра Чэферына абмеркаваць адхіленне зборнай Беларусі ад адбору Еўра-2024. Яны матывавалі свой заклік рэпрэсіямі ў Беларусі і саўдзелам уладаў у расійскай вайне супраць Украіны.
Як пісала sportschau.de, Чэферын адрэагаваў на ліст еўрадэпутатаў і абвясціў аб пачатку дыскусіі з нагоды адносін з Беларуссю. Меркавалася, што пытанне будзе ўзнятае на бліжэйшым пасяджэнні выканкама УЕФА — 4 красавіка. Але гэтага не адбылося.
5 красавіка пройдзе Кангрэс УЕФА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.