Футбольная зборная Беларусі сустрэнецца з Люксембургам

Футбольная зборная Беларусі сустрэнецца з Люксембургам

У панядзелак, 10 кастрычніка, футбольная зборная Беларусі сустрэнецца з Люксембургам. Адборачны матч чэмпіянату свету 2018 года пройдзе на "Барысаў-Арэне", пачатак у 21.45. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".

Як вядома, у папярэднім туры беларусы прайгралі ў гасцях галандцам — 1:4, а люксембуржцы дома саступілі шведам — 0:1. Галоўны трэнер нашай зборнай Аляксандр Хацкевіч спадзяецца на перамогу і наракае на кепскае надвор'е — моцныя дождж і вецер, якія прагназуюцца на сёння. А галоўны трэнер гасцей Люк Хольц заявіў, што яго каманда прыехала ў Беларусь з адзінай мэтай — перамагчы.

Сёння таксама ў нашай групе А згуляюць зборныя Швецыі і Балгарыі, Галандыі і Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі