Галоўнага рэдактара Orsha.eu выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання
Ігар Казмерчак / БАЖ
Галоўнага рэдактара сайта Orsha.eu Ігара Казмерчака выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання ў Оршы. Падрабязнасьцяў свайго затрымання галоўрэд не паведаміў, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Ігар Казмерчак праходзіў як падазраваны па артыкуле 218 (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) — яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, галоўнага рэдактара затрымалі на мінулым тыдні, калі сілавікі прыйшлі з ператрусамі дадому да журналістаў і ў рэдакцыі недзяржаўных СМІ. Ператрусы прайшлі ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Баранавічах, Лунінцы, Бабруйску, Оршы і Глыбокім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.