Галоўны трэнер "Арсенала": На матч з БАТЭ мы прыехалі не аптымальным складам

Галоўны трэнер "Арсенала": На матч з БАТЭ мы прыехалі не аптымальным складам

Англійскі футбольны клуб "Арсенал" прыехаў на матч з БАТЭ не ў аптымальным складзе. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 13 лютага галоўны трэнер клуба Унаі Эмеры, перадае БЕЛТА.

Матчу 1/16 фіналу Лігі Еўропы пройдзе 14 лютага на "Барысаў-Арэне". 

Эмеры пералічыў гульцоў, якія маюць праблемы. "Аарон Рэмзі прапусціў матч нацыянальнага чэмпіянату з-за траўмы калена, Месут Озіл і П'ер-Эмерык Абамеянг хварэлі, але гэтыя гульцы ўжо трэніраваліся з "Арсеналам". Ці змогуць выйсці з першых хвілін?.. Месуту Озілу неабходна паступова ўваходзіць у гульнявы рытм, і разам з трэнерскім штабам яшчэ падумаем, ці выйдзе ён са стартавых хвілін з БАТЭ ці застанецца ў запасе", — паведаміў трэнер.

Ён падкрэсліў сваю павагу да барысаўскай каманды і нагадаў, што ў групавым этапе Лігі Еўропы футбаліста БАТЭ прайгралі "Чэлсі" толькі 0:1. "Пераканаўся, наколькі добра арганізаваная гэта каманда, у гаспадароў поля высокая матывацыя на будучы матч з намі. Для нас таксама важна ўдала выступіць на стадыі 1/16 фіналу Лігі Еўропы", — дадаў Эмеры.

Лонданскі клуб сёння правёў трэніроўку на сваёй базе, а потым прыляцеў у Мінск. У групавой стадыі Лігі Еўропы "Арсенал" заняў першае месца ў групе F, дзе згуляў з партугальскім "Спортынгам", украінскай "Ворсклай" і азербайджанскім "Карабахам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі