Галоўны трэнер БАТЭ пайшоў у адстаўку

Галоўны трэнер БАТЭ пайшоў у адстаўку

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Міхайлаў пайшоў у адстаўку. Як паведамляе клубная прэс-служба, у сераду ён правёў апошнюю трэніроўку з камандай, пасля чаго аб'явіў пра сваё рашэнне футбалістам і кіраўніцтву клуба.

Міхайлаў быў галоўным трэнерам БАТЭ са студзеня 2022 года. Да таго часу 37-гадовы спецыяліст працаваў з дублем (цяпер ён зноў гэтым будзе займацца, толькі ўжо як асістэнт трэнера), галоўныя каманды ён не трэніраваў, але з ім падпісалі двухгадовы кантракт. Сезон у барысаўчан не вельмі ўдалы: няўдача ў адборы Лігі канферэнцый, страта ачкоў у чэмпіянаце ў гульнях з не самымі моцнымі сапернікамі. А яшчэ ў Аляксандра Міхайлава быў канфлікт з Шахбозам Умаравым, якога адхілілі ад галоўнай каманды, а пасля аддалі ў арэнду ў клуб з Казахстана. Яшчэ адзін лідар каманды Станіслаў Драгун склаў з сябе капітанскія паўнамоцтвы.

Да бліжэйшага матчу каманду будзе рыхтаваць старшы трэнер Сяргей Зяневіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі