Шахбоза Умарава ў БАТЭ арандаваў клуб з Казахстана

Шахбоза Умарава ў БАТЭ арандаваў клуб з Казахстана

Шахбоза Умарава ў БАТЭ арандаваў клуб з Казахстана. Прозвішча 23-гадовага паўабаронцы ўжо з'явілася ў заяўцы "Ордабасы". Ён будзе выступаць за каманду з Шымкента пад 49-м нумарам.

Умараў — гулец зборнай Узбекістана. У БАТЭ ён перайшоў з "Энергетыка-БДУ". Згуляў 36 матчаў, забіў 6 галоў. У 2022-м футбаліст не гуляў у матчах беларускага чэмпіянату. Па звестках СМІ, у яго быў канфлікт з галоўным трэнерам БАТЭ Аляксандрам Міхайлавым.

"Ордабасы" ўзначальвае беларускі трэнер Аляксандр Седнеў. У складзе каманды выступае беларус Усевалад Садоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі