Умараў забіў фантастычны гол БАТЭ і стане гульцом каманды
ФК БАТЭ аб'явіў, што паўабаронца з Узбекістана Шахбоз Умараў, які выступае за "Энергетык-БДУ", папоўніць шэрагі каманды. Але не гэтым летам. 21-гадовы футбаліст можа з'явіцца ў камандзе ў верасні, альбо ў пачатку наступнага года.
4 ліпеня БАТЭ прайграў на сваім полі "Энэргетыку-БДУ" (0:1), адзіны гол забіў якраз Умараў. Гэта быў фантастычны ўдар са штрафнога (на відэа).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.