Ганчарэнка заявіў, што ў ЦСКА не будзе "ніякай рэвалюцыі"
Новапрызначаны галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка даў першае інтэрв'ю на новай пасадзе. Пра падпісанне двухгадовага кантракту з беларускім футбольным спецыялістам было афіцыйна аб'яўлена 12 снежня. Дагэтуль Ганчарэнка паспяхова працаваў з "Уфой", але яго кантракт прадугледжваў варыянт з вяртаннем у ЦСКА (раней ён працаваў у трэнерскім штабе гэтай каманды пад кіраўніцтвам Леаніда Слуцкага, які нядаўна быў адпраўлены ў адстаўку).
Віктар Ганчарэнка кажа, што добра ведае якасці і характар кожнага гульца ЦСКА. "Ёсць шмат няпростых футбалістаў, — цытуе словы Ганчарэнкі сайт футбольнага клуба. — У камандзе, якая дамагаецца многага, інакш быць не можа. Але рэакцыя кожнага футбаліста мне добра вядомая... Усе разумеюць, што не будзе ніякай рэвалюцыі, будуць толькі крокі, якія дазваляюць паглядзець на каманду з іншага боку".
Цалкам інтэрв'ю з Віктарам Ганчарэнкам гл. тут.
Ганчарэнку 39 гадоў, ён — былы галоўны трэнер БАТЭ. З 2013 года працуе ў Расіі, ачольваў "Кубань", "Урал", уваходзіў у трэнерскі штаб ЦСКА. На працягу 2016-га беларускі спецыяліст трэніраваў "Уфу", каманда займае ў расійскім чэмпіянаце 8-е месца. ЦСКА знаходзіца на трэцім радку ў турнірнай табліцы, наперадзе — "Спартак" і "Зеніт".
Виктор Ганчаренко — о том, как ему поможет то, что он хорошо знаком с футболистами #ЦСКА. Полное интервью — в 17:00. pic.twitter.com/ivTU1s27nb
— ПФК ЦСКА Москва (@PFC_CSKA_MOSCOW) 12 декабря 2016 г.