Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам "Краснадара"
Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам "Краснадара". Кантракт з беларускім спецыялістам разлічаны да канца сезону 2022/2023 гадоў, паведамляе прэс-служба расійскага футбольнага клуба.
Віктару Ганчарэнку 43 гады. Ён былы галоўны трэнер БАТЭ, у Расіі працуе з 2013 года, трэніраваў "Кубань", "Урал", "Уфу" і ЦСКА, з якога сышоў у сакавіку. З армейцамі Ганчарэнка заваёўваў Суперкубак Расіі, двойчы браў срэбра расійскай прэм'ер-лігі, але чэмпіёнства так і не здабыў. Якія задачы будуць стаяць перад беларускім трэнерам у "Краснадары", пакуль не агучваецца. Каманда, якая раней змагалася за медалі, цяпер займае толькі 10-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.