Захар Волкаў перайшоў у расійскі клуб
Захар Волкаў / fcbate.by
Захар Волкаў перайшоў у расійскі клуб "Хімкі", паведамляе fcbate.by. У гэтым сезоне цэнтральны абаронца правёў у складзе БАТЭ 18 матчаў. Волкаву 25 гадоў. Ён ужо выступаў за "Хімікі" ў 2022 годзе, калі быў там у арэндзе.
Паведамлялася, што клуб за трансфер атрымае 200 тысяч долараў, нагадвае "Трыбуна". Волкаў з'яўляецца падпісантам прарэжымнага ліста.
З БАТЭ сышоў брамнік Дзяніс Шчарбіцкі. Чакаецца, што ён з'явіцца ў клубе "Урал", які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка. На радзіме Шчарбіцкі не мог працаўладкавацца, паколькі трапіў у "чорны спіс" Міністэрства спорту.
У складзе барысаўчан з'явіўся былы мінскі дынамавец Руслан Хадаркевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.