Два футбалісты БАТЭ з'ехалі ў Расію
Валерый Грамыка / fcbate.by
Два футбалісты БАТЭ з'ехалі ў Расію. Уладзіслаў Малькевіч будзе гуляць за "Урал", а Валерый Грамыка — за маскоўскае "Тарпеда", паведамляе прэс-служба барысаўчан.
У цяперашнім сезоне Малькевіч быў адным з лідараў БАТЭ, у 27 матчах забіў 2 галы і зрабіў 3 галявыя перадачы. "Урал" з Екацярынбурга трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, былы галоўны трэнер барысаўчан. У камандзе ўжо ёсць беларусы — брамнік Дзяніс Шчарбіцкі і абаронца Ягор Філіпенка. Абодва раней гулялі ў БАТЭ.
Прэс-служба беларускага клуба адзначае, што для Грамыкі гэты сезон быў найлепшым, у 29 матчах ён набраў 16(11+5) ачкоў. "Тарпеда" выступае ў расійскай Д2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.