Найлепшым футбалістам Беларусі ў 2022 годзе названы Уладзімір Хвашчынскі
![Уладзімір Хвашчынскі / Скрыншот з відэа АБФФ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/UCh.jpg.webp?itok=H9VsBlg5)
Уладзімір Хвашчынскі / Скрыншот з відэа АБФФ
Найлепшым футбалістам Беларусі ў 2022 годзе названы Уладзімір Хвашчынскі з футбольнага клуба "Мінск". Хвашчынскі забіў 20 галоў у чэмпіянаце (лепшы вынік толькі ў Бабіра Абдзіхолікава з "Энергетыка-БДУ" — 26).
Найлепшым трэнерам Беларусі прызнаны Віктар Ганчарэнка, які цяпер трэніруе расійскі клуб "Урал". У яго гэта ўжо 11-я такая ўзнагарода.
28 лістапада ў Мінску прайшла цырымонія закрыцця футбольнага сезону "Зорны мяч — 2022".
![Найлепшым футбалістам Беларусі ў 2022 годзе названы Уладзімір Хвашчынскі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_32.jpg.webp?itok=4p218bOD)
@abffby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.