У Хвашчынскага з ФК "Мінск" пасля покера ў матчы нарадзілася чацвёртае дзіця
Уладзімір Хвашчынскі / fcminsk.by
У нападаючага футбольнага клуба "Мінск" Уладзіміра Хвашчынскага нарадзілася чацвёртае дзіця. З нараджэннем сына яго і жонку Кацярыну павіншавалі аднаклубнікі.
Так сталася, што якраз днямі Хвашчынскі ў пераможным матчы са "Славіяй" у чэмпіянаце Беларусі забіў чатыры галы (гэта яго першы покер у кар'еры). Ён уступіў у "Клуб беларускіх бамбардзіраў" — 101 гол у афіцыйных гульнях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.